Беларусь пакуль афіцыйна не запрошаная на перапахаванне рэшткаў Каліноўскага

Беларусь пакуль не атрымала з Літвы афіцыйнага запрашэння на перапахаванне парэштак Кастуся Каліноўскага. Аднак перамовы на гэты конт вядуцца. Пра гэта гаворыцца ў адказе за подпісам міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Макея на запыт дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Алены Анісім.

anisim_0406.jpg

Тэкст ліста дэпутатка апублікавала ў Фэйсбуку.
Перапахаванне парэштак Кастуся Каліноўскага і іншых герояў паўстання 1863-1864 гадоў у Вільні запланаванае на восень 2019 года.
"Як член камісіі па адукацыі, культуры і навуцы прапаную пад патранатам МЗС стварыць міжведамасную афіцыйную дэлегацыю для ўдзелу на дзяржаўным узроўні ў мерапрыемствах на тэрыторыі Літвы дзеля ўшанавання памяці беларускага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага", — напісала ў сваім звароце дэпутатка.
Кіраўнік беларускай дыпламатыі нагадаў, што на надмагільных плітах ды іншых месцах пры перапахаванні рэшткаў паўстанцаў будзе выкарыстоўвацца беларуская мова.
"Рэспубліка Беларусь пакуль не атрымала афіцыйнага запрашэння прыняць удзел у цырымоніі перапахавання астанкаў К.Каліноўскага. У той жа час гэта пытанне абмяркоўваецца па дыпламатычных каналах", — гаворыцца ў адказе Макея. 


Паводле euroradio.fm