Апублікавана відэа забойства Нямцова

Кругласутачная камера назірання зафіксавала момант забойства Барыса Нямцова на Вялікім Маскварэцкім мосце. Запіс з камеры назірання апублікаваў тэлеканал ТВЦ.



vmheai_w631h356.jpg

Забойца з'яўляецца ў кадры з-за снегаўборачнай машыны, а потым сядае ў легкавік ("Лада Прыёра") і з'язджае з месца здарэння.

Якасць запісу на камеры вельмі нізкая, і здымае яна з вялікай адлегласці. Тым не менш агульная карціна злачынства зразумелая.

Барыс Нямцоў са спадарожніцай — украінскай мадэллю Ганнай Дурыцкай — ідуць па мосце. У нейкі момант іх даганяе і загароджвае ад камеры снегаўборачная машына з мігалкай.

Праз імгненне з-за яе выбягае мужчына, заскоквае ў легкавое аўто і з'язджае.

Снегаўборшчык спыняецца. Цяпер бачны сілуэт толькі спадарожніцы Нямцова.

На відэа бачна, што яшчэ двое ўцякаюць пад мост.

Следства старанна даследуе ўсе відэазапісы.

Нагадаем, што ўвечары 27 лютага ў Маскве быў забіты Барыс Нямцоў — адзін з лідараў расійскай апазіцыі. Палітык атрымаў чатыры агнястрэльных раненні ў спіну.

Інцыдэнт атрымаў шырокі грамадскі рэзананс — асабліва ў святле прызначанага на 1 сакавіка Антыкрызіснага маршу расійскай апазіцыі.

Частка інтэрнэт-аўдыторыі абвінавачвае ў тым, што здарылася, уладу і асабіста Уладзіміра Пуціна, які ўжо назваў забойства правакацыяй і выказаў спачуванні сям'і Нямцова.

У сваю чаргу, у СК Расіі сярод асноўных версій забойства назвалі, у прыватнасці, палітычную правакацыю, ісламскай-экстрэмісцкі след, а таксама ўнутрыўкраінскія падзеі.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што Нямцоў перад смерцю абяцаў апублікаваць доказы ўдзелу расійскіх узброеных сілаў у канфлікце на Данбасе.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што будзе зроблена ўсё, каб арганізатары і выканаўцы "подлага і цынічнага забойства" Нямцова панеслі заслужанае пакаранне.

telegraf.by