Агульныя рынкі Беларусі ды Расіі запусцяць 1 студзеня 2021 года

Міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Круты 5 верасня распавёў пра календары план дзеянняў для паглыблення інтэграцыі з Расіяй.

belr_2.jpg

Кіраўнік Міністэрства эканомікі адзначыў, што прыкладна 8 снежня кіраўнікі дзвюх краінаў павінны падпісаць праграму і пакет дарожных мапаў, а таксама шэраг пагадненняў, якія вырашаюць адчувальныя для Менску пытанні. Перадусім адносна газу.
Праграма дзеянняў будзе рамачнай, а канкрэтыку распішуць ужо ў дарожных мапах. Затым у 2020 годзе пачнецца праца над нарматыўнымі актамі, каб з 1 студзеня 2021 года запусціць у асноўных сферах будуць агульныя рынкі, заявіў міністр.
Разам з тым Дзмітрый Круты падкрэсліў, што ў пэўных сектарах могуць быць адхіленні ў часе, бо ў некаторых сферах «людзі яшчэ нават не разумеюць маштабы неабходных зменаў».
Міністр таксама прызнаў, што паміж бакамі яшчэ застаюцца спрэчныя пытанні, але ацаніць масіў рознагалоссяў можна будзе толькі тады, калі «галіновыя спецыялісты сядуць за дарожныя мапы, у нешта ўпруцца».
Што датычыць кошту з 1 студзеня 2020 года на расійскі газ для Беларусі, то яго вызначаць у асобным міжурадавым пагадненні.
Раней прэм’ер-міністр Румас заяўляў, што праект інтэграцыі Беларусі і Расіі не ўтрымлівае палітычных пытанняў. Паводле яго, у праграме закладзены прынцып «дзве краіны – адзін рынак», а пытанняў палітычнага характару няма. Згодна з гэтай праграмай дзеянняў, дзяржаўныя органы павінны распрацаваць 28 дарожных мапаў у розных сектарах эканомікі.
Паводле belsat.eu