Заслаўе: гасціннасць без межаў (шмат фота)
На выходных старажытнае Заслаўе пераўтварылася ў цэнтр беларускай кніжнай культуры: тут урачыста і масава адзначаўся День беларускага пісьменства.
Да гэтага ўсебеларускага свята само мястэчка падрыхтавалася: быў праведзены рамонт ўсіх заслаўскіх збудаванняў, адрамантавана царква (былы кальвінскі збор) Праабражэння Гасподняга, усталяваны і ўрачыста адкрыты помнік заснавальніку мястэчка — сыну легендарнай Рагнеды, князю Ізяславу.
Усе гэтыя аб’екты, а таксама цэнтральная вуліца Заслаўя, і сталі цэнтрамі прыцягнення святочных мерапрыемстваў. Ад вялікай колькасці выстаў, канцэртаў, конкурсаў, майстар-класаў, сустрэч з пісьменнікамі, здавалася, можна было стаміцца і не заўважыць галоўнага. Таго, што жыхары Заслаўя ганарацца гісторыяй і сучасным іх роднага Заслаўя, якое мае столькі цікавых помнікаў архітэктуры і застаецца беларускім па духу.
Дзень беларускага пісьменства яшчэ раз нагадаў заслаўцам, гасцям свята з усёй Беларусі, што усе мы агульная сям’я з багатай гісторыяй, сваёй непараўнальнай мовай, якая зафіксавана на разнастайных помніках пісьменства, як старажытнасці, так і сучасных.
Ад рэдакцыі:
Але не ўсе былі ў захапленні ад свята. А больш ад таго, што беларускай мове адведзены толькі адзін дзень у год.