З Зісерам на вокладцы. Культуролаг Юлія Чарняўская выпусціла кнігу вершаў
Культуролаг Юлія Чарняўская выпусціла кнігу вершаў «Мир о тебе». Зборнік быў падрыхтаваны ў той час, калі яна знаходзілася пад хатнім арыштам.
«Я заўсёды пісала вершы без надзеі дый без асаблівага
жадання іх апублікаваць, — піша Чарняўская на сваёй старонцы ў фэйсбуку. — ...Паўгода таму, у цяжкі смурны
час... я паставілася да прапановы скласці ўласны зборнік толькі як да праявы
сяброўскага ўдзелу... На шчасце, у адрозненне ад прозы вершы я пісала ад рукі і
перапісвала ў сшыткі, і яны ў мяне захаваліся. Старамоднасць бывае
выратавальная».
Юлія Чарняўская — удава Юрыя Зісера, аднаго з заснавальнікаўі шматгадовага кіраўніка папулярнага партала T@T.by. Пасля затрымання летась у маі па «справе T@T.by» культуролаг да студзеня 2022-га знаходзілася пад хатнім арыштам.