Вялікая прэзентацыя “Краіны Беларусі” ў галерэі “Ў”

10 чэрвеня (панядзелак) ў галерэі “Ў” і кнігарні “Логвінаў” (праспект Незалежнасці 37А) — вялікая прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова і Змітра Герасімовіча “Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя” на некалькіх мовах.



kb_eng1.jpg

У імпрэзе бяруць удзел: 

Джым Дынглі — перакладчык, прафесар Лонданскага ўніверсітэта

Уладзімір Арлоў і Зміцер Герасімовіч, аўтары кнігі

Вольга Калацкая, рэдактар англійскага выдання

Зміцер Санько, рэдактар беларускага і рускага выданняў

На дудзе зайграе Яўген Барышнікаў.

У продажы — новыя выданні “Краіны Беларусі” па-беларуску і ў перакладах на англійскую і рускую мовы. Якраз да прэзентацыі выйшла другое выданне  фаліянту “Вялікае Княства Літоўскае”. У кожнай кнізе — 2 тысячы ілюстрацый.

Чакаюцца сюрпрызы.

Пачатак а 19.00. Уваход вольны.

kb_rus.jpg

“Краіна  Беларусь”кніга для кожнай беларускай сям’і.

ThiscountrycalledBelarus” — найлепшы падарунак замежнаму сябру і партнёру.

“Страна Беларусь”для тых, хто яшчэ не вывучыў беларускай мовы.

“Вялікае Княства Літоўскае” — кніга для грамадзян ВКЛ ды іхніх нашчадкаў.