«Валёначак святога Мікалая» ад Вайцюшкевіча (відэа)
Зміцер Вайцюшкевіч разам з гуртом «Разбітае сэрца пацана» прэзентавалі святочную кампазіцыю ў стылі фа́ду «Валёначак святога Мікалая».

Песня і відэа атрымаліся сапраўды атмасфернымі.
— Кожны год мы з паэтам Уладзімірам Някляевым робім музычны
падарунак нашым слухачам у выглядзе каляднай песні. Гэтым годам мне падалося,
што яна павінна прагучаць з такімі партугальскімі ці кубінскімі матывамі, у
стылі фа́ду, сальсы. Таксама захацелася сумясціць сваю сур’ёзнасць з троху
гумарыстычным вобразам гурта РСП, з чаго атрымаўся такі дуэт, — распавёў
Зміцер.
Рэжысёрам кліпа выступіў Сяргей Торбік.
Канцэрт 7 студзеня пад назвай “На Каляды” працягне традыцыю
святочных лірычных імпрэзаў для ўсёй сям’і. У першым аддзяленні прагучаць
тэматычныя святочныя кампазіцыі, у другім — найлепшыя песні з розных альбомаў.
