VAL, Аракелян і «Арыстакратычная бледнасць» выступяць у адным са сталічных двароў. Глядзіце новы выпуск годнага ютуб-шоу!

7 студзеня а 20:00 адбудзецца чацвёрты выпуск інтэрактыўнага youtube-шоу «Годны двор». Сярод запрошаных гасцей: Павел Аракелян, дуэт «Арыстакратычная бледнасць» і гурт VAL.

4_298.jpg

Сустрэча пройдзе тут.
«Арыстакратычная бледнасць» «стрэльнула» ў 2020-м, хоць існуе ўжо каля двух гадоў. Дзяўчаты выконваюць кароткія прыпеўкі на актуальныя тэмы. Далучайцеся да эфіру, каб пачуць гэты цуд на вастрыні саркастычнага гумару, пакуль на яго яшчэ не ўвялі падаткі.
Павел Аракелян не толькі вядомы джазавы саксафаніст і фітнэс-трэнер, але і прэзідэнт мінскіх двароў. Інаўгурацыя адбудзецца падчас эфіру, уваход вольны!  
Музычны настрой створыць гурт VAL. Сёлета са сцэны Еўрабачання беларусы яго не пачуюць, але дуэт выступіць у Годным двары са сваімі найлепшымі песнямі
Вядоўцамі шоу будуць піяр-менеджарка Шчучыншчыны — Алена Зуй-Вайцехоўская і gonzo-беларус Антон Мартыненка.
«Годны двор» – прастора для «лямпавых» сустрэч. Шточацвер ладзяцца тэматычныя сустрэчы з выбітнымі беларусамі, натхняльныя live-канцэрты і ўтульная атмасфера жывых чатаў. Каранцінныя абмежаванні тут не дзейнічаюць, а маразы не страшныя. Цёпла, бяспечна і ў кампаніі сваіх людзей.
Гасцям можна будзе не толькі задаць пытанне, але і папрасіць перадаць прывітанне, прачытаць вершык ці распавесці анекдот.
Паводле прэс-рэліза