UZARI вяртаецца ў Юрмалу
Беларускі выканаўца UZARI, лаўрэат юбілейнага дзясятага Міжнароднага конкурсу «Новая Хваля–2011» вяртаецца ў Юрмалу.
20 ліпеня ў канцэртнай зале “Дзінтары” грандыёзным канцэртам адкрыецца трэці Міжнародны фэст «Лайма Рандэву Юрмала 2017». На фэсце выступяць больш за сорак папулярных выканаўцаў і калектываў з розных краін. У гэты дзень, нароўні з эстраднымі ўдзельнікамі і сусветнымі зоркамі опернай сцэны, у суправаджэнні Ліепайскага Сімфанічнага аркестра, выступіць UZARI.
Нагадаем, што ў 2011 годзе UZARI выступаў у “Дзінтары” ў якасці канкурсанта «Новай Хвалі-2011». Як прызнаўся артыст, ужо тады ён бараніў права выконваць конкурсную песню на роднай мове. Так, стары хіт «Лапці» ў выкананні UZARI запомніўся не толькі гледачам, але і журы.
Фэст «Лайма Рандэву Юрмала» ўпершыню прайшоў у 2015 годзе. Сёлета фэст пройдзе ў трэці раз — з 20 па 23 ліпеня. Сярод удзельнікаў — прадстаўнікі Латвіі, Расіі, Беларусі, Украіны, Казахстана, Швецыі ды іншых краін. Ужо цяпер вядома, што на сцэне канцэртнай залы «Дзінтары» выступяць расіяне Валерый Меладзэ і Леанід Агуцін, Emin, Елена Ваенга, легенды грузінскай сцэны Вахтанг Кікабідзэ і Нані Брэгвадзэ. Свой удзел у фэсце пацвердзілі ўкраінскія артысты Верка Сярдзючка, «Время и Стекло», «Freedom ballet», Патап і Насця. У фэсце таксама возьмуць удзел эстонскія выканаўцы, і, вядома, латвійскія артысты, сярод якіх улюбёныя музыкі — Інтарс Бусуліс і Яніс Стыбеліс.