У Мінску прэзентавалі факсімільнае выданне «Кнігі Быцця» Францыска Скарыны

Адбылася прэзентацыя «Кнігі Быцця» з факсімільнага выдання поўнага збору прац Францыска Скарыны. Дэбютны том аддрукавалі з арыгінала, які захоўваецца ў Верхнелужыцкай бібліятэцы Германіі.



skaryna2.jpg

У межах праекта ўжо выдадзена пяць прац «Кніга Быцця», «Кніга Зыходу», «Кніга Левіта», «Кніга Лічбаў» і «Кніга Другазаконня», але чатыры апошнія яшчэ не былі прэзентаваны і знаходзяцца ў друкарні. Тыраж кожнай кнігі складае 1 тыс. асобнікаў, 100 з якіх выпушчаны ў скураной вокладцы. Хутка выданні папоўняць кніжны фонд Нацыянальнай бібліятэкі.  Паведамляецца на belta.by.


Поўны набор з 25 кніг, надрукаваных Францыскам Скарынам у Празе (1517-1519 гг.) і Вільні (1522-1525гг.), будзе сабраны ў дваццацітомным факсімільным выданні. У яго аснову пакладзены электронныя копіі лепшых прац беларускага першадрукара, якія захоўваюцца ў бібліятэках і музеях Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі і іншых краін. Факсімільнае выданне максімальна поўна ўзнаўляе кнігі Францыска Скарыны. Усе выданні дапоўнены каментарамі навукоўцаў, а таксама перакладамі прадмоў і пасляслоўяў Францыска Скарыны на сучасную беларускую, рускую і англійскую мовы.


Ініцыятарамі і асноўнымі выканаўцамі праекта сталі Банк БелВЭБ і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

catholic.by