У шырокі пракат выходзіць беларускі псіхалагічны трылер «Унутры сябе»
У шырокі пракат выходзіць беларускі псіхалагічны нуарны трылер «Унутры сябе». Ён зняты выключна сіламі айчыннай здымачнай групы на прыватныя сродкі. Рэжысёр — Сяргей Талыбаў, прадзюсары — Віктар Лабковіч, Сяргей Якубоўскі і Андрэй Курэйчык. Галоўную ролю выканаў Павел Харланчук.
Падзеі адбываюцца ў Мінску. Галоўны герой «Унутры сябе» — вядомы фатограф, які стаў сведкам жорсткага забойства.
Андрэй Курэйчык адзначае, што выхад «Унутры сябе» — гэта «яшчэ адзін крок да адраджэння нашага кіно». Паводле яго слоў, у апошнія гады назіраецца відавочнае павелічэнне цікавасці гледачоў да айчыннага кіно, прычым розных жанраў.
Паводле Будзьма беларусамі