У Мінскім раёне знікла пліта, падпісаная апошнім мінскім ваяводам часоў Рэчы Паспалітай
Пра знікненне ў Сёмкаве каменнай пліты 1804 году з лацінскім надпісам, пастаўленай апошнім менскім ваяводам часоў Рэчы Паспалітай Адамам Хмарам (1720–1805), паведаміў гісторык і музеязнаўца Павал Каралёў.
Як сказаў Павал Каралёў, які раней працаваў у сядзібна-паркавым комплексе Сёмкава, ёсць верагоднасць, што пліту «вывезлі пад нейкае будаўніцтва».
«Калі дакладна гэта здарылася — невядома. Мне паведамілі мясцовыя жыхары, што пліта знікла. Сядзібна-паркавы комплекс, на тэрыторыі якога яна была ўсталяваная, цяпер ва ўласнасьці ЖКГ. А раней, пакуль у папярэдняга ўласніка былі праблемы, яго актыўна рабавалі. Вельмі верагодна, што нехта прыехаў на трактары і звёз яе для будоўлі. Там пастаянна былі крадзяжы».
Паводле Паўла Каралёва, у комплексе былі дзве памятныя пліты — сучасная і старая, 1804 году.
«Тая пліта, якую скралі, — унікальная. Яе падпісаў у гонар бацькоў мінскі ваявода Адам Хмара разам са сваім братам. Гэта мэмарыяльны помнік. І вельмі шыкоўны тэкст».
Павал Каралёў паведаміў, што паедзе ў Сёмкава і будзе пісаць заяву ў міліцыю.
Прадстаўнік роду Хмараў гербу «Крыўда» Адам Хмара ў 1761–1782 абіраўся паслом на соймы, быў маршалкам Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага (1785) і апошнім мінскі ваяводам.
У 1755 годзе атрымаў ад падканцлера вялікага літоўскага Міхала Антонія Сапегі за службу ў якасьці ягонага падскарбія (1743–1752) і сакратара маёнтак Сёмкаў Саламярэцкі каля Менску. Да 1780 году збудаваў палац, дзе былі бібліятэка, архіў, збраёўня.
Паводле svaboda.org