У Марачоўшчыне адкрылі помнік Тадэвушу Касцюшку (фотарэпартаж)
Каля роднай хаты ў Марачоўшчыне Івацэвіцкага раёна ў суботу, 12 мая, урачыста адкрылі помнік Тадэвушу Касцюшку.
На ўрачыстасці прысутнічалі сотні людзей з усёй Беларусі. Сярод прысутных былі прадстаўнікі пасольстваў у Беларусі, улады, пісьменнікі, палітыкі, дзеячы навукі і культуры, землякі Тадэвуша Касцюшкі.
Урачыстасць распачаў кіраўнік Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандр Грыцук.
Пра Тадэвуша Касцюшку і сам помнік распавядалі выступоўцы пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Анатоль Бутэвіч, скульптар Гэнік Лойка, ініцыятар стварэння помніка Глеб Лабадзенка і іншыя асобы.
Пад бел-чырвона-белымі сцягамі помнік Тадэвушу Касцюшку ў Марачоўшчыне быў адкрыты.
Фота аўтара