У Ельску ўсталявалі скульптуру журналіста

У Ельску ля будынка, дзе месціцца рэдакцыя газеты «Народны голас», усталяваная скульптура журналіста.

zhurn.jpg

Журналіст, які толькі што вярнуўся з задання, сядзіць на стосе кніг у пацёртых чаравіках. У руках у яго асадка, на грудзях — фотаздымач, ён задуменна глядзіць удалячынь, апісвае скульптуру «Гомельская праўда».
Па словах рэдактара «Народнага Голаса» Таццяны Петрухно, персанаж думае, як данесці людзям простыя і самыя галоўныя каштоўнасці — любоў, чалавечнасць і дабрыню.
Ідэя стварэння скульптуры належыць калектыву рэдакцыі раённай газеты, журналісты за свае грошы набылі і частку будматэрыялаў, астатнія далі спонсары.
Паводле naviny.by