Топ-10 фільмаў пра рабства
На гэтым тыдні адзначалі міжнародны дзень памяці ахвяраў рабства і гандлю рабамі. Гэтая зьява існавала ледзьве не заўжды, і, на жаль, працягвае сваю чорную справу дагэтуль. З гэтай нагоды мы падрыхтавалі сьпіс зь дзесяці найлепшых стужак, у якіх гаворка ідзе пра тое ці іншае рабства. Прыемнага прагляду!
Акрамя гэтай аўтарскай падборкі, іншыя сьпісы фільмаў глядзіце тут.
Нумар 10. Вольны штат Джонс (Free State of Jones). 2016
Фільм, зьняты рэжысэрам Гары Росам, зьяўляецца сучасным прачытаньнем эмацыйна вельмі напружанага перыяду гісторыі Амэрыкі — Грамадзянскай вайны і яе наступстваў. Стужка, перадусім, трымаецца на пераканаўчай гульні Мэцью МакКонахі ў ролі дэзерціра з арміі Канфэдэрацыі, які ўзначаліў узброенае паўстаньне супраць іх у графстве Джонс штата Місісіпі.
Стваральнікі прапануюць паглыбіцца ў маральныя і фізычныя канфлікты эпохі рабства.
Апісаньне ў фільме імправізаванай суполкі, якую стварылі галоўны герой і яго пасьлядоўнікі — аазіса расавай роўнасьці і ўзаемнай падтрымкі ў самым сэрцы Канфэдэрацыі — выглядае моцнай праклямацыяй. Стужка здольная захапіць на час прагляду, але фэерычнага пасьлясмаку ўсё ж чакаць ня варта.
Нумар 9. 12 гадоў рабства (12 Years a Slave). 2013
Стужка Стыва МакКуіна плянавалася, верагодна, манумэнтальным творам мастацтва ў кінематаграфічным адлюстраваньні рабства. Ці атрымалася – хутчэй не, аднак значную цікавасьць фільм, безумоўна, мае.
Гісторыя заснаваная на аўтабіяграфіі Саламона Нортапа, вольнага чарнаскурага чалавека, які быў выкрадзены і прададзены ў рабства ў Злучаных Штатах перад Грамадзянскай вайной. З Чыветэлам Эджыафорам, які ўзначальвае зорны акторскі склад, фільм распавядае пра складанасьці выжываньня, годнасьці і надзеі перад абліччам неймавернай жорсткасьці. Рэжысэр паказвае рэаліі рабства, але не зьвяртаецца да эксплюатацыі, тым самым нібы запрашае гледачоў быць сьведкамі штодзённага жыцьця раба.
Нават калі ты – раб, заўтра цябе чакае проста новы дзень.
Нумар 8. Спартак (Spartacus). 1960
Калі хтосьці згадвае Стэнлі Кубрыка, розум часта блукае па лабірынтах калідораў «Зьзяньня» або касьмічных цудаў «2001: Касьмічная адысея». Тым не менш, у творчасьці гэтага кінематаграфічнага генія знаходзіцца гістарычная эпапея «Спартак» з Кіркам Дугласам у галоўнай ролі.
Дуглас, зь яго выразнымі рысамі твару і нястомным духам, увасабляе фракійскага глядыятара. Яго вобраз раба, які стаў паўстанцам, што змагаецца супраць багацьця і бязьлітаснай магутнасьці Рымскай імпэрыі, застаецца адной з самых знакавых роляў у гісторыі кіно.
Стужка не толькі паказвае грандыёзныя бітвы і шырокія краявіды Імпэрыі, але таксама вылучае на першы плян інтымныя і глыбокія адносіны паміж героямі. Раман зьяўляецца сьведчаньнем ідэі, што нават сярод хаосу вайны каханьне можа не толькі выжыць, але і квітнець.
Нумар 7. Юзэф (Joseph). 1995
Стужка, якую зьняў Роджэр Янг. Бэн Кінгслі выконвае ролю Патыфара — галоўнага дарадцы эгіпецкага фараона. Аднак сапраўднай зоркай фільма зьяўляецца Пол Меркурыа ў ролі Юзэфа, сын Якуба, унука Ісака, праўнука Абрагама. Ён паказвае шлях свайго героя ад улюбёнага сына да раба, кінутага сваімі братамі, які сягае магутнасьці другога чалавека ў Эгіпце.
Даволі нечакана ў адной з роляў можна ўбачыць маладую Моніку Белучы.
Гісторыя Юзэфа зь яе драматычнымі паваротамі і глыбокімі маральнымі ўрокамі служыць напамінам аб моцы прабачэньня і аб таямнічых спосабах, якімі жыцьцёвыя выпрабаваньні могуць прывесьці да нечакана станоўчых вынікаў.
Нумар 6. Зьнесеныя ветрам (Gone with the Wind). 1939
Легенда сусьветнага кіно, найлепшы фільм года на «Оскары», стужка, разабраная на цытаты. Па сутнасьці, гэта гісторыя каханьня, страты і выжываньня, у цэнтры якой — нязломная Скарлет А'Хара, якую ўвасобіла цудоўная Віўіен Лі. Рамантызацыя Старога Поўдня ў фільме разам з праслаўленьнем рабства (на думку цэлага шэрагу гісторыкаў, крытыкаў і звычайных людзей) выклікала значныя дыскусіі на працягу многіх гадоў.
Сёньня, на жаль, можна са смуткам назіраць як у некаторых стрымінгавых плятформах перад гэтым шэдэўрам ідзе застаўка, у якой гаворыцца аб “памылковасьці паказу чорных і аднабокасьці паказу некаторых гістарычных аспектаў”. З сучасных людзей спрабуюць зрабіць недалёкіх ці малаадукаваных, таму тыкаюць іх паперкай: “Там дрэнна, асьцярожна”!
Спадзяюся, кожны чалавек мае здольнасьць самастойна ацаніць твор мастацтва.
Нумар 5. Дзесяць запаветаў (The Ten Commandments). 1956
За 33 гады да гэтай экранізацыі гісторыі пра Майсея, той жа рэжысэр Сэсіл Б. ДэМіль зьняў сваю першую вэрсію. Кожная зь іх валодае фантастычнымі якасьцямі сапраўднага мастацтва.
Другая, больш сучасная вэрсія яго грандыёзнай пастановы і візуальнага відовішча робяць фільм ідэальным кампаньёнам для вечара, прысьвечанага фундамэнтальным духоўным гісторыям. Стужка цягнецца каля 4 гадзінаў, але гэта нашмат менш, чым 40 гадоў, на працягу якіх габрэі хадзілі па пустыні, перш чым трапіць у Сьвятую Зямлю.
Нумар 4. Гладыятар (Gladiator). 2000
У гэтым майстэрскім вяртаньні да жанру Пеплум мінулая эпоха сутыкаецца і зьліваюцца з кінематаграфічнымі прыёмамі ХХІ стагодзьдзя, у выніку чаго атрымліваецца грандыёзная гісторыя, якая пульсуе жыцьцём.
Вобраз гладыятара ў выкананьні Расэла Кроў стаў адным з самых культавых у сачаснай гісторыі кіно. Яго твар, з невымерным смуткам і рашучасьцю, якая можа скрушыць імпэрыю, стаў пазнавальным ва ўсім сьвеце. Хаакін Фэнікса грае адваротную ролю – рымскага чыноўніка, які марыць пра ўсю славу чалавечага існаваньня. Мы становімся сьведкамі ледзь прыхаванага псіхоза, які прапануе жахлівую выяву чалавека праз разбэшчвальныя абдымкі ўлады.
Рэжысэр Рыдлі Скот дастаткова нечакана вярнуў круху падзабыты жанр на шырокія экраны. А ў гэтым годзе нас чакае працяг выбітнай драмы!
Нумар 3. Капітан Філіпс (Captain Phillips). 2013
Фільм пастаўлены паважаным рэжысэрам Полам Грынграсам, прапануе захапляльнае відовішча сучаснага пірацтва, дзеяньне якога адбываецца ў небясьпечных водах ля ўзьбярэжжа Самалі. У стужцы Том Хэнкс бярэ на сябе галоўную ролю капітана Філіпса, мужнага гандлёвага марака, які трапляе ў небясьпечную сітуацыю, калі яго карабель выкрадаюць, а ён трапляе ў рабства.
Найвыдатнейшым чынам Том Хэнкс адлюстроўвае надзвычайны ціск, які ўсе ўзрастае на яго як на капітана судна. Сучасныя піраты Самалі зусім пазбаўленыя рамантызму піратаў Карыбскага мора пару стагодзьдзяў таму.
Самае страшэннае, што падобныя зьявы адбываюцца і сёньня.
Нумар 2. Олдбой (Oldeuboi). 2003
Фільм Пак Чхан Ука можа шакаваць сваімі кадрамі, але калі вам не страшэнныя рэчы, якія можа ўчыніць з сабою чалавек, што выпадкова стаў зьняволеным іншага — вельмі раім паглядзець гэтую карціну.
Галоўны герой пасьля вечарыны трапляе ў дзіўны пакой, без вокнаў і магчымасьці выйсьця на 15 гадоў. Зьехаць з глузду – прасьцей простага. А нам з вамі далі магчымасьць паназіраць за абсурднай і страшэннай сітуацыяй. Ці можна застацца чалавекам у такіх умовах? І ці зьяўляюцца людзьмі тыя, хто адказвае за гэта?
Нумар 1. Джанга вызвалены (Django Unchained). 2012
Як шматкроць прызнаваўся ў інтэрвію Квенцін Таранціна, рэжысэр гэтай стужкі — фільмы пра Дзікі Захад былі заўжды аднымі з улюбёных асабіста для яго.
У гэтым вэстэрне ня будзе індзейцаў, але будзе нечаканы галоўны герой – чарнаскуры Джанга, які яшчэ зусім нядаўна быў рабом. Ну а зараз ён гатовы на вельмі шмат, каб адпомсьціць былым прыгнятальнікам. У стужцы мы ўбачым Леанарда ды Капрыё ў ролі рабаўласьніка і Джэймі Фокса, які выйшаў на дарогу, дзе, на яго думку, жыве справядлівасьць.
Безьліч шыкоўных дыялёгаў, якія не прайшлі паўз сябраў кінаакадэміі — Таранціна атрымаў чарговы Оскар за лепшы сцэнар. Але перадусім неабходна адзначыць фэерычную гульню Крыстофа Вальца. Вам пажадаецца, каб яго паказвалі ў кадры заўжды. Надзвычай удалая роля актора, які атрымаў заслужаны посьпех ужо ў сваім сталым узросьце.
Прыемнага прагляду!