Таццяна Шамякіна апублікавала ўспаміны «Як жыла эліта пры сацыялізме»
Праз 23 гады пасля краху СССР і абвяшчэння незалежнасці Беларусі Таццяна Шамякіна (прафесар, доктар філалагічных навук) даказвае перавагу савецкага ладу жыцця і мадэлі грамадства.

Калі я пачаў чытаць ўспаміны Шамякінай, мне ўспомніўся такі савецкі анекдот.
Ідзе з’езд народных дэпутатаў. Гарбачоў прапаноўвае дэпутатам вызначыцца, пры якім грамадскім ладзе яны хочуць жыць. Хто за капіталізм — направа, хто за сацыялізм —
налева. Усе разышліся па баках. Толькі адзін ніяк не вызначыцца. То туды перабяжыць, то назад вернецца. «Чаго вы ўсё бегаеце, таварыш?» — пытаецца яго Гарбачоў. «А
я хачу працаваць як пры сацыялізме, а зарабляць так, як пры капіталізме!» — прызнаецца дэпутат. «А, тады хадзіце да нас у прэзідыум!» — кажа
Гарбачоў.
«А навошта, па сутнасці, трэба больш? – піша аўтарка. – Навошта сотні відаў шампуняў, крэмаў, губной памады, зубной пасты? Бо на самай справе яны мала адрозніваюцца
адзін ад аднаго — крыху зменены пах, колер (усяго толькі розныя фарбавальнікі, араматызатары) — і ўсё».
Сапраўды, чаму б у сярэдзіне ХХ стагоддзя не развіваць натуральную гаспадарку?
«Сапраўды, дзелавыя людзі не ездзілі далей краін народнай дэмакратыі і дзяржаў так званага Трэцяга свету, — піша яна. — Але гэта ж палова планеты!». На думку
аўтара,
Эміграцыю творцаў (напрыклад, Андрэя Таркоўскага) Шамякіна тлумачыць асабістымі, а не грамадскімі прычынамі. А потым дадае: «Чаму з'язджаў Васіль Быкаў? Смешна ж казаць, што яго
тут цкавалі. Але бытавыя ўмовы ў 1990-я гады для ўсіх былі не вельмі камфортныя».
Першая — замежная змова. Андрэй Макаёнак распавядаў дачцэ свайго сябра, што за мяжой існавала каля двухсот антысавецкіх навукова-даследчых інстытутаў, якія, сярод іншага, прыдумвалі
анекдоты.
Другая прычына — здрада асобных прадстаўнікоў савецкай інтэлігенцыі. «У канцы 70-х многія дзеячы не проста трымалі дулю ў кішэні, але і ганарыліся ёю, — піша Шамякіна.
— «Дуля ў кішэні» — гэта цынічныя жарты, фразачкі, бясконцыя анекдоты, якія ясна паказвалі, што вяшчалі з трыбун куміры публікі адно, прытым афіцыйна правільнае, а
думалі зусім іншае».
Аўтарка ўпэўненая: «У любым выпадку, ганіць мінулае сваёй краіны — мінулае складанае, драматычнае, але і гераічнае — для эліты вульгарна, нізка,
ганебна!».
Спярша былі адпрацаваныя метады яго стварэння. А ў канцы 1980-х дэфіцыт быў зроблены татальным, каб «дыскрэдытаваць ідэю сацыялізму».
«Памятаю рэакцыю дарослых пасля зносу манумента з пастамента танкамі ў адну кастрычніцкую ноч 1961 года, — з горыччу ўзгадвае Шамякіна.
Стаўленне ў Кітаі да Мао Цзэдуна зусім іншае, а ён жа таксама — не без грахоў. Аднак кітайцы змаглі разгледзець, прааналізаваць, разабраць добрае, дрэннае,
неадназначнае».
Шамякіна трымаецца тыповай для сучасных расійскіх нацыяналістаў версіі, чаму пачалася «халодная вайна». Па яе словах, Сталін «адмовіўся падпісаць Брэтан-Вудскія
пагадненні 1944 года, па якіх даляр станавіўся сусветнай валютай — затрымаў, нягоднік, пераможнае шэсце па свеце даляра, аж да развалу СССР. Але ўсё ж халодная вайна пачалася, і не Савецкі
Саюз яе абвясціў».
У тым ліку, сталінскіх паплечнікаў Шчарбакова, Андрэева, Жданава, Малянкова, якія разглядалі пытанні праз тры-чатыры дні пасля іх рэгістрацыі ў сакратарыяце.
Праўда, яна не згадвае, што менавіта Малянкоў прыязджаў у 1937 годзе ў БССР, каб паскорыць рэпрэсіі, ад якіх пацярпелі 400 з 420 беларускіх пісьменнікаў.
Шамякіна згадвае пра жыллё пісьменнікаў, іх харчаванне і адпачынак.
Прычым гэтыя ўрыўкі насычаныя разнастайнымі цікавосткамі. Напрыклад, існавала практыка: калі пісьменніку выдзялялі новую кватэру, гарадскія ўлады аддавалі яго старую кватэру (па просьбе і па
канкрэтнай рэкамендацыі Саюза пісьменнікаў) маладзейшаму літаратару.
Шамякіна ўзгадвае, што першы тэлевізар сярод знаёмых з'явіўся ў Янкі Маўра, які жыў у «пісьменніцкім» доме па Карла Маркса, 36. Вяшчанне тады ішло не больш за дзве
гадзіны ў дзень. Таму ў гэты час усе суседзі хадзілі да Маўра «на тэлевізар».
Сям’я Таццяны Шамякінай (дзякуючы працавітасці і пладавітасці яе бацькі, а таксама касмічным ганарарам, якія той атрымліваў пры савецкай сістэме), як і сем'і іх сяброў, жылі як
пры камунізме.
Такія ж заробкі атрымлівалі асобныя прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі. Але адначасова былі ўключаны ў савецкую сістему і працавалі дзеля яе ўслаўлення.
Ларыса Геніюш, якая па сіле свайго таленту не саступала «партыйным паэтам», жыла ў хатцы без выгодаў у Зэльве і ацэньвала савецкую сістэму зусім іначай.
Калі падсумаваць уражанні, тэкст Шамякінай каштоўны ў тых фрагментах, дзе яна ўзгадвае савецкія побытавыя рэаліі без іх ацэнкі. Менавіта яны будуць крыніцай для даследчыкаў.
Андрусь Вяткоўскі, nn.by