«Ствараем цуды разам»: дабрачынны майстар-клас па стварэнні тактыльнай кнігі

Кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашае вас стаць сапраўдным чараўніком — зрабіць цуд разам і падзяліцца ім з тымі, каму найбольш патрэбныя нашы дабрыня і клопат.

afisha_mk_22_12.png

Набліжаюцца Каляды, калі ўсе мы чакаем цудаў, дзелімся цяплом са сваімі блізкімі, радуемся святу!  
22 снежня ў 16 гадзін па адрасе вул. Кнорына, 6-Б адбудзецца дабрачынны майстар-клас па стварэнні тактыльнай кнігі. У выніку гэтай сустрэчы ў Беларусі з’явіцца кніга для дзетак з праблемамі зроку на роднай мове!
На майстар-класе:
– вы даведаецеся, як ствараюцца кнігі для тых, хто кепска бачыць альбо не бачыць зусім;
– паспрабуеце набіраць тэкст шрыфтам Брайля; 
– уласнымі рукамі створыце частку беларускамоўнай тактыльнай кнігі!
У вас будзе мажлівасць пагутарыць з цікавымі людзьмі, якія даўно працуюць са шрыфтам Брайля. А яшчэ вас чакаюць гарачыя кава, гарбата і пачастункі.
Кніга, створаная на гэтай імпрэзе, будзе падараваная Маладзечанскай школе-інтэрнату №2, дзе навучаюцца дзеткі з парушэннямі зроку.


Давайце зробім гэты свет лепшым разам!
Што: Дабрачынны майстар-клас Калі: 22 снежняДзе: вул.Кнорына, 6-БПачатак а 16-й!
Уваход вольны
Паводле прэс-рэлізу