(Не) страшныя казкі Уладзіміра Караткевіча

Скарбніца фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча поўная нечаканых прадметаў. Не ўсе яны маюць дачыненне да самога Максіма, але ад гэтага не робяцца менш цікавымі.

afisza_karatkevicz1.jpg

Пра адзін з такіх прадметаў якраз і пойдзе гаворка на чарговай імпрэзе серыі "Рэлікт", на якой Літаратурны музей Максіма Багдановіча і знаёміць наведвальнікаў са сваімі фондамі.

Музей прадставіць вашай увазе аўтограф Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча, адрасаваны пісьменніку Адаму Глобусу, які дапаможа нам даведацца пра гісторыю стварэння "Страшнай казкі", а таксама распавядзе пра свайго знакамітага суседа па лесвічнай пляцоўцы ў доме на вуліцы Карла Маркса.

Удзельнікі імпрэзы паразважаюць пра казачны фармат, пачуццё гумару, узаемасувязі і ўзаемаўплывы ў творчасці, а лірычным складнікам будуць песні Рамана Яраша на словы Уладзіміра Караткевіча.

afisza_karatkevicz.jpg


Запрашаем на імпрэзу 29 лістапада ў 19:00.  

Уваходны вольны.

Адрас:  г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а (Траецкае прадмесце).

Паводле прэс-рэлізу