Насыпаць горы ў Мінску
Кнігарня "Логвінаў" прадстаўляе прэзентацыю кнігі «Насыпаць горы» з
удзелам аўтаркі журналісткі Малгажаты Шэйнэрт, а таксама перакладчыцы Марыі
Пушкінай.
Прэзентацыя пройдзе ў рамках “Месяца польскай літаратуры з кнігарняй Логвінаў” 17 лістапада ў “Прэс-клубе” (Веры Харужай, 3), а
19:00.
Крыху пра кнігу. “Насыпаць горы. Палескія гісторыі” – гэтак называецца прысвечаная феномену Палесся кніга – а яе беларуская версія выйшла нядаўна ў выдавецтве “Логвінаў” – вядомай польскай журналісткі-рэпартажніцы Малгажаты Шэйнэрт. Гэта таленавіта закручаны ўсёахопны аповед пра рэгіён, дзе поруч жылі беларусы, палякі, літоўцы, украінцы і габрэі. Але таксама і тутэйшыя – палешукі, для якіх радзіма – гэта не гісторыя ці палітыка, а месца чалавека ў космасе. Гэта застылы ў часе свет магнатаў, паноў і сялян, прамыслоўцаў, гандляроў і цадыкаў, а таксама яго драматычны фінал.
Малгажата Шэйнарт нарадзілася ў 1936 годзе ў Варшаве. Дэбютвала ў 1972 годзе рэпарцёрскай кнігай пра Амерыку. Была шэфам рэпартажнага аддзела “Газеты Выборчай”.