Нацыянальны музей у Варшаве прыдбаў 14 твораў Шагала

З ініцыятывай прыдбання твораў мастацтва выступіў Нацыянальны музей, а ўрад знайшоў адпаведныя фінансавыя сродкі, піша «Польскае радыё».

Пётр Глінскі. Фота PAP/Tomasz Gzell

Пётр Глінскі. Фота PAP/Tomasz Gzell

Нацыянальны музей у Варшаве набыў 14 малюнкаў Марка Шагала. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі міністр культуры Польшчы Пётр Глінскі. Паводле яго, з ініцыятывай прыдбання твораў мастацтва выступіў Нацыянальны музей, а ўрад знайшоў адпаведныя фінансавыя сродкі:

— Дзякую працаўнікам музею, што ўгледзелі такую магчымасць. Таксама дзякую прэм'еру і міністру фінансаў за хуткае рашэнне. Набыццё незвычайнае! Шагал адзіны і непаўторны, нам удалося купіць 14 графік. Спадзяюся, што ўжо хутка, у будучым годзе мы арганізуем экспазіцыю, на якой будуць прадстаўлены ўсе гэты творы.

Міністр культуры абвясціў аб набыцці чарговых твораў мастацтва, але не ўдакладніўшы падрабязнасцяў. Адзін з іх будзе прадстаўлены ў наступным годзе на Вавелі.