На «Спеўным сходзе» сустрэлі сапраўдную вясну (фотарэпартаж)

«Спеўны сход с Сержуком Доўгушавым» 2 красавіка — у вельмі цёплую нядзелю — зладзіў чарговае мерапрыемства. Гэта сустрэча ў кавярні «Грай» была прысвечана веснавым песням нашых продкаў. Да гукання вясны далучыўся Полацкі фальклорны калектыў «Варган».

speuny_shod__pavel_aksinovicz___25__logo.jpg


Госці з Полацку распачалі вечар амаль двухгадзінным канцэртам. Музыкі не толькі выконваюць спевы, але і займаюцца вывучэннем беларускай народнай творчасці ды ладзяць фальклорныя экспедыцыі. Прынцыповая пазіцыя ўдзельнікаў гурта — імкненне перадаць аўтэнтычную арыгінальную манеру выканання.

speuny_shod__pavel_aksinovicz___4__1_logo.jpg


«Варган» удзельнічае ў разнастайных культурных мерапрыемствах, займаецца рэканструкцыяй абрадавых дзеяў, праводзіць спеўныя і танцавальныя вечарыны.

Кожную песню калектыў выконваў розным складам, а некаторыя песні сваіх бабуль удзельнікі гурта спявалі сольна.

Другая частка мерапрыемства склалася з традыцыйных спеваў, на гэты раз падзвінскіх, даволі не простых. Сяржук Доўгушаў спачатку даў некалькі парад наконт выканання. А далей свой майстар-клас па этнамузыцы прадэманстравала Вольга Емяльянчык. Цудоўнае надвор’е і народныя спевы-вяснянкі стваралі сяброўскую цёплую атмасферу.