«Лістапад» пасля «Лістапада»
Добрая навіна для тых, хто не паспеў набыць квіткі на некаторыя фільмы «Лістапада». Яны выйдуць у пракат у мінскіх кінатэатрах ўжо пасля фестывалю!
З праграмы асноўнага конкурсу ігравога кіно ў пракат выйдзе расійскі фільм «Краіна Оз» рэжысёра Васіля Сігарава. Чароўную камедыю, напоўненую рускім духам і пераднавагоднім настроем, можна будзе ўбачыць у кінатэатры «Беларусь»з 3 па 16 снежня якраз напярэдадні свята.
Фільм «Краіна Оз»
Адразу два фільмы з новай праграмы «Львы, Мядзведзі, Пальмавыя галіны» пакажуць у кінатэатры «Перамога» з 16 па 30 лістапада. Гэта іранскі квазідакументальны фільм «Таксі», які атрымаў у гэтым годзе на Берлінскім кінафестывалі галоўны прыз, і ўладальнік «Залатога Льва» «Голуб сядзеў на галінцы, разважаючы пра быццё» — тонкае кіно пра сучаснага Дон Кіхота і Санча Панса.
Фільм «Голуб сядзеў на галінцы, разважаючы пра быццё»
Адзіны фільм праграмы «Арт-мэйнстрым» «Дама ў акулярах і са стрэльбай ў аўтамабілі» будуць паказваць у «Цэнтральным» з 16 па 25 лістапада. Там жа ў гэты ж час пройдзе і паказ «Маладосці»Паола Сарэнціна з секцыі «Майстар-клас».
Фільм «Маладосць»
Падрабязную інфармацыю аб фільмах чытайце тут.