«Культура па-за палітыкаю». Паэма Аляксандра Ірванца ў трох частках

Звычайна мы не публікуем вершы. Але гэтым разам зрабілі выключэнне. Новая паэма ўкраінскага пісьменніка і паэта Аляксандра Ірванца "Культура па-за палітыкаю" была апублікавана 16 сакавіка. Наш сталы аўтар Уладзіслаў Гарбацкі пераклаў яе на беларускую з пазнакай для рэдакцыі: "Гэтая паэма — шэдэўр з сацыяльным пасланнем і не толькі". Вядома, што паэт перажыў расійскія абстрэлы, хаваючыся ў падвале ў горадзе Ірпені. 

525314.jpg


Чуеш ваня з разані!А станцуй мне камарынскую!Ці хаця б сыграй фартэпіянны канцэрт чайкоўскагаІ няхай якаясь нятрэбка-непатрэбкаПадпяе табе з-за акіяну.
Вядома ж ня трэба абагульняць Ня трэба адпрэчваць расейскую культуруНя трэба стыгматызавацьНя трэба ўсіх мерыць на адзін аршын
(Аршын дарэчы — гэта 72 смПрыблізна палова расейскага салдаціка Такіх паловаў зараз шмат валяецца на палях маёй Украіны)
Спадарыня прэзыдэнтка пэн амэрыкаЗаклікае нас да паразуменьня Заклікае не выкрэсьлівацьКультуру расейскую цалкамА я ў Кіеве на ПодольліАдважуся зь ёю не пагадзіцца Бо над Дняпром у небеЧаста спрацоўвае СПА1
І нашыя адважныя зэнітнікіНяхай іх гасподзь абароніць Могуць іншым разам Перастраляць ня ўсіхІ бомба з расейскага лятакаАбо іхняя крылатая ракета  Далей самі разумееце Да сховішча трэба яшчэ дайсьці
Таму пад пэрманэнтныя выбухі Я сьцьвярджаю з места Кіева –Найцудоўнейшага места на зямліШто патрэбная абструкцыя найжорсткаяБо ў расейскай культурыТой пуцін паўсюль засеў
***Той пуцін сядзіць у пушкінеУ талстым і ў дастаеўскімІ з гогаля ён зіркае крадкомЯк бы мне ні было прыкра
Ё пуцін у тургеневе і цютчавеЁ пуцін у блоку і ясеніне Ё пуцін у ціхім донеІ ў паднятай цаліне
Ё пуцін у маякоўскімІ ў пастэрнаку і ў ахматавайЁ пуцін у васіліі цёркінымІ ў гвардыі маладой
Ё пуцін у прылепіне й быкавеУ кібіраве ё і ў кабанавеУва ўсіх тых лінорах гаралікахЯкіх мы даверліва слухаліНа арсэналах і форумах
***Той пуцін плаўна выплывае на сцэнуУ балетнай пачцы адэці-адылііУ вазку па сходах адэскіхЗ плачам коціцца пуцін-немаўляЖураўлём ляціць крылаты пуцінЗ канскаю пальмаваю галінкаю ў дзюбе
Першы чалавек у космасе — пуцін Мужныя ўцёкі на захад зьдзяйсьняе Вядомы балетны танцор пуцін
І ў сваёй сядзібе ў штаце ВэрмонтБарадаты пуцін жорстка крытыкуе лысага пуцінаА яшчэ больш пуціна вусатага
Спадарыня прэзыдэнтка пэн амэрыкаВы хаця б пасыгнальце яму з свайго аўта Калі будзеце праязжаць міма
16.03.2022
Пераклад з украінскай У. Гарбацкі (захаваны правапіс перакладчыка)