NATO: разумеем расчараванне Зяленскага, але вайна не павінна выйсці за межы Украіны
Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг сказаў, што разумее расчаравання прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага і ўкраінскага народа, але падкрэсліў, што для Альянсу важна пазбегнуць эскалацыі
Столтэнберг зноў запэўніў Украіну ў падтрымцы NATO і разам з тым перасцярог ад пашырэння канфлікту,
паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Tagesschau.
"Мы павялічылі нашу ваенную і фінансавую падтрымку — Германія адыгрывае ключавую ролю ў гэтых намаганнях", — сказаў ён. Таксама з-за "беспрэцэдэнтных санкцый" Расія, па яго словах, павінна заплаціць "высокую цану" за вайну.
Ён падкрэсліў, што саюзнікі па NATO трэніруюць украінскія войскі з моманту незаконнай анексіі Крыма Расіяй у 2014 годзе, "і ўсё гэта дапамагло супраць уварванню расійскіх войскаў".
"Я разумею расчараванне прэзідэнта Зяленскага і ўкраінскага народа, паколькі яны з'яўляюцца ахвярамі жорсткай бессэнсоўнай вайны з уварваннем войскаў прэзідэнта Пуціна", — дадаў Столтэнберг.
У той жа час, паводле яго слоў, неабходна забяспечыць, каб гэты канфлікт не выйшаў з-пад кантролю і не выліўся за межы Украіны.