Культура бортніцтва ў рэпрэзентатыўным спісе НКС ЮНЭСКА

Бортніцтва цяпер з'яўляецца часткай сусветнай спадчыны — гэты заключны крок з'яўляецца вынікам больш чым 6-гадовага супрацоўніцтва паміж беларускімі і польскімі НКА і прыватнымі асобамі ў мэтах прасоўвання і абароны гэтай унікальнай формы пчалярства і спадчыны, звязанай з гэтай практыкай.



pl_8.jpg

Пачынаючы з 2014 года і на працягу наступных двух гадоў дзве няўрадавыя арганізацыі Польшчы і Беларусі ўзаемадзейнічалі разам. У кожнай НКА быў свой шлях і матывы ўдзельнічаць у гэтай тэме. Гэта былі Bractwo Bartne ў Польшчы і Братэрства босых бортнікаў у Беларусі.

Гэта наша агульная спадчына, тое, чым мы можам дзяліцца разам, што аб'ядноўвае нашы нацыі і дазваляе нам сказаць — мы ганарымся гэтым! Я ведаю, што без носьбітаў з Беларусі ў нас не было б дастаткова матывацыі для падтрымання і развіцця бортніцтва ў Польшчы, — гаворыць Пётр Піласевіч, заснавальнік Bractwo Bartne ў Польшчы.

by_2.jpg


by_1_1.jpg

Да 19-га стагоддзя бортніцтва было найбольш распаўсюджаным відам пчалярства ва тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага. Нягледзячы на развіццё тэхналогій пчалярства, гэтая традыцыя добра захавалася ў сельскіх раёнах Паўднёва-Усходняй Беларусі і ў некаторых невялікіх абшчынах Падляшскага раёна Польшчы.

Самае галоўнае было атрымаць згоду супольнасці бортнікаў на ўключэнне ў спіс і пачуць ад іх уласную пазіцыю: ці павінна бортніцтва стаць нематэрыяльнай культурнай спадчынай і надалей захоўвацца. Падчас дзвюх экспедыцый мы апыталі каля 50 сем'яў бортнікаў і ў адзін голас пачулі: "Гэта важная справа! Бортніцтва павінна працягваць існаваць!" Пасля такіх шчырых слоў нашай камандзе спецыялістаў стала зразумела, што трэба ісці далей і працаваць над тым, каб бортніцтва стала нематэрыяльнай культурнай спадчынай чалавецтва, — кажа Іван Осіпаў, заснавальнік "Братэрства босых бортнікаў" у Беларусі.


Абедзве арганізацыі спадзяюцца, што гэта прызнанне не з'яўляецца фінальнай кропкай — гэта пачатак новай дзейнасці, працяг старых традыцый і захаванне культурнай тканіны для будучых пакаленняў. Гэта ўстойлівае развіццё творчых практык, рамёстваў, ведаў у грамадстве і перадача культуры бортніцтва ў грамадства і будучыню.


 Паводле прэс-рэлізу