«Каб гэтае трызненне хутчэй скончылася». Андрэй Макарэвіч падтрымаў палітвязня Андрэя Скурко (відэа)
Андрэй Скурко болей за 15 месяцаў за кратамі. За яго лёсам сочаць тысячы людзей. Сярод неабыякавых — расійскі спявак Андрэй Макарэвіч, які запісаў відэапрывітанне для зняволенага беларускага журналіста, рэдактара, паэта і музыкі, адзначае @by_c*lture.
«Андрэй, я зычу вам, і самому сабе, і ўсім нам, каб гэтае трызненне скончылася яшчэ хутчэй, чым мы думаем. А па-іншаму і быць не можа», — сказаў у словах падтрымкі лідар гурта «Машына часу», які мае беларускае паходжанне.
Сябры кажуць, што Андрэй Скурко будзе надзвычай узрушаны з гэтай
нагоды, бо вельмі шануе Макарэвіча.
«Гэта першы музыкант, якога ён памятае з дзяцінства.
Калі б не гітарны пройгрыш у песні «Флюгер», то ён, можа, музыкай і не зацікавіўся б», — адзначаюць сябры палітвязня.
Андрэй Скурко акрамя журналістыкі займаўся музыкай. Ён
сузаснавальнік, бас-гітарыст і аўтар тэкстаў для гурта «Цмокі» (Band
A).
У сакавіку гэтага года нашаніўцы Ягор Марціновіч і Андрэй
Скурко атрымалі па 2,5 гады калоніі па палітычнай справе аб нясплаце камунальных рахункаў.