Якаў Радына распавядзе пра поспехі і крызісы матэматыкі

11 красавіка ў межах цыкла лекцый "Urbi et Orbi” Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь" запрашаюць на лекцыю матэматыка, прафесара, доктара навук Якава Валянцінавіча Радыны «Поспехі і крызісы матэматыкі».



4aa1.jpg

Гэта расповед пра самыя значныя дасягненні матэматыкі за ўвесь перыяд яе развіцця, пра крызісы, якія перажывае матэматыка з пачатку ХХ стагоддзя, і што чакае гэтую навуку ў будучыні. Якаў Валянцінавіч абяцае, што «на лекцыі не будзе ні адной формулы» і яна будзе цікавая нават далёкім ад матэматыкі людзям.

Якім бы быў свет без матэматыкі? Сёння гэта было б ужо нават цяжка ўявіць — настолькі трывала матэматыка ўвайшла ў наша жыццё. Лічбы, вымярэнні акружаюць чалавека з самага нараджэння. Аднак матэматыка — гэта не толькі апераванне лічбамі, гэта ўменне будаваць высновы, абагульняць і сістэматызаваць, развіваць абстрактнае і нестандартнае мысленне. Матэматыка — гэта і некалькі стагоддзяў гісторыі яе развіцця, цэлы ланцужок пераемнасці матэматычных дасягненняў і памылак, поспехаў і крызісаў, гэта гісторыя жыцця і дзейнасці як выдатных, так і радавых матэматыкаў. Гэтая гісторыя звязана з развіццём іншых навук, культуры, мастацтва розных народаў — як вялікіх, так і малых. Зразумець гэтую ўзаемасувязь, вызначыць ролю і месца матэматыкі ў нашай культуры немагчыма , абыходзячы яе гісторыю.

Лекцыя «Поспехі і крызісы матэматыкі», 11 красавіка, галерэя «Ў», пачатак а 18.30. Уваход вольны.

Інтэрв'ю з лектарам напярэдадні.

Арганізатары забяспечваюцьonline-трансляцыю: http://fly-uni.org/urbi-et-orbi