«Emigranty»: Лявон Вольскі прэзентаваў новы альбом

Новы альбом Лявона Вольскага пра «новую беларускую рэчаіснасць» «Emigranty» ад сёння, 14 верасня, ужо можна паслухаць. 

photo_2023_09_13_17_05_54.jpg

«Emigranty» — гэта эпічнае палатно, дзе апавядаецца пра новую беларускую рэчаіснасць — масавую эміграцыю, адзначае славуты музыка. 

«У гэтай новай рэчаіснасці беларусы сутыкаюцца з новымі ўражаннямі ды эмоцыямі, з новымі праблемамі ды выклікамі. 

Хтосьці сумуе па радзіме, хтосьці чарговым разам перажывае траўматычны досвед знаходжання там, нехта спадзяецца на хуткае вяртанне, камусьці дапамагае вырашыць праблемы са здароўем таямнічы лекар Ачуняй, некаму прывозіць неабходныя рэчы з дому чароўны перавознік на сваім “Фордзе Транзіце”… Польшча, Каліфорнія, Ізраіль, Нямеччына — “раскідала выбухам нас па Зямлі” — дзе толькі ні апынуліся беларусы пасля векапомных падзеяў 2020 года! 


Глядзіце таксама

І паўсюль іх аб’ядноўвае адно жаданне — каб цемра, якая апанавала радзіму, хутчэй знікла, і яны здолелі б вярнуцца дадому», — піша Лявон Вольскі ў сваім тэлеграм-канале з нагоды выхаду новага альбома і дадае, што яго модна паслухаць на стрымінгавых пляцоўках і падкастам на YouTube.

Крыніца: Lavon Volski [ youtube ]

Bass: Aleś-Francišak Myškievič

Guitars: Pavel Triput, Lavon Volski

Drums, percussion: Pavel Mamonau 

Saxophone: Pavel Arakelian 

Vocals: Lavon Volski, KETEVAN