Эдуард Акулін прэзентуе адразу дзве новыя книгі
У межах літаратурнага фестывалю «Прадмова» паэт Эдуард Акулін прадставіць дзве новыя кнігі: «Падзяліцца поўняй» і «Плашчаніца».

Прэзентацыя адбудзецца 16 кастрычніка а 13-й гадзіне ў сталічным Палацы Мастацтва па вул. Казлова, 3. У мерапрыемстве возьмуць удзел літаратар і выдавец Уладзімір Сіўчыкаў, а таксама героі кнігі гутарак — Кастусь Герашчанка і Алесь Бяляцкі.

Падчас сустрэчы гасцей чакаюць не толькі прэм’еры кніг, але і прэм’еры песень Эдуарда Акуліна і Кастуся Герашчанкі. А таксама аўтографсесія ад усіх удзельнікаў імпрэзы
Уваход вольны. Прыходзьце, калі ласка, — не пашкадуеце! Добры настрой і станоўчыя эмоцыі гарантуюцца!