«Дзень і ноч танцаў 19/Х/19» у гарадзенскіх дворыках

19 кастрычніка 2019 года ў Гродне ў трэці раз адбудзецца міжнародная сустрэча «Дзень і ноч танцаў 19/Х/19 у гарадзенскіх дворыках».

afisza_anons_haryzantalnaja.jpg

Наведвальнікаў запрашаюць далучыцца да традыцыйных танцаў, якія спрадвеку танцавалі нашыя продкі. У рэпэртуары — полькі, вальсы, факстроты, абэркі, мазуркі, фігурныя танцы. На танцполе дзейнічае прынцып: умееш — пачынаеш танцаваць, ня ўмееш — становішся ў кола і вучышся ад іншых.

Сустрэча збярэ музыкальныя капэлы з Беларусі, Польшчы, Латвіі і Расіі. Ахвотныя выканаўцы змогуць зайграць падчас вольнага мікрафона. У традыцыйнай музыцы рэй вядуць гармонік, дуда, скрыпка, цымбалы, труба, барабан. Музыкаў запрашаюць паджэміць разам перад ноччу танцаў на адмысловых музычных пляцоўках.

Упершыню ў Беларусі госці сустрэчы завітаюць на ярмарак майстроў музычных інструментаў, дзе змогуць пазнаёміцца з іх аўтарамі і калекцыянерамі.

Дзяцей чакае асобная пляцоўка з настольнымі гульнямі, традыцыйнымі танцамі ды забавамі. Да таго ж, сустрэча дае выдатную магчымасць падняцца на званіцу і больш даведацца пра гродзенскія званы.

Удзельнікам сустрэчы можа стаць кожны. Абавязковая рэгістрацыя.

Дзе: Аграсядзіба; Гэлена; Гродзенскі раён, в. КазіміроўкаКалі: 19.Х.19, 11:00 — тэматычны шпацыр “Гродзенскія званы”;14:00 — ярмарак майстроў музычных інструментаў (аграсядзіба “Гелена”, в.Казіміроўка);19:00 — ноч танцаў (аграсядзіба “Гелена”, в. Казіміроўка).

«Танцы Гарадзенскіх Дворыкаў» у сацыяльных сетках:
https://vk.com/tancy_dworykauhttps://ok.ru/tancydworykauhttps://www.facebook.com/groups/844534892343512
Паводле прэс-рэліза