Дахрысціянскія тэксты ў сучаснай музычнай прасторы
Як і
ўсе друіды Еўропы, беларусы 22 снежня адзначаюць Дзень зімовага сонцастаяння.
Не дзіўна, што менавіта ў такой часавай кропцы новы музычны праект WARSOBA скончыў
трансфармацыю, якая доўжылася 93 дні.
Сёння ў гурце WARSOBA пяць унікальных музыкаў і адзін спецыяльны госць. Іх новая музыка — гэта 4 кампазіцыі, якія можна знайсці на хрумсткім ад свежасці сайце warsoba.com, а таксама на канале soundcloud.
«Мы будзем сапраўды рады, калі вы захочаце паслухаць з сям'ёй і сябрамі нашу калядную песню «Новая Навіна». — распавяла вакалістка гурта Ірэна Катвіцкая — У гэтай кампазіцыі мы стварылі два sound ландшафты. Першы — гэта рэха ў Альпах, другі — матывы street culture на вулачках старога еўрапейскага мястэчка. Спецыяльна для нашых слухачоў мы знайшлі аўтэнтычныя «калядныя» званочкі са сплаву бронзы і срэбра. Над запісам песні працаваў вядомы гукарэжысёр студыі Sunflowers Дзмітрый Каршакевіч, звядзенне, саўнд дызайн і майстэрынг cтварыў шаман ад музыкі Аляксандр Геліх, знаёмы слухачам па альбомах гуртоў «Серебряная свадьба» , J: МОРС, «Пукстбэнд». Прэзентацыя праекта ў адбылася сёння на радыё «1 Канал», а таксама заўтра на “Радыё Свабода” з калядным відэа-ролікам групы».
Паслухаць песню «Новая Навіна» можна па спасылцы.
Для даведкі:
Музычны праект WARSOBA пачаўся як дуэт AGATA, створаны ў 2015 годзе Ірэнай Катвіцкай і Аляксеем Варсоба. Дзякуючы арыгінальнай аўтарскай апрацоўцы старажытныя дахрысціянскія тэксты і аўтэнтычныя дыялекты знайшлі ў выкананні музыкантаў унікальнае гучанне.
Прэзентацыя праекта адбылася ў жніўні 2015 года на XVI Міжнародным фэсце беларускай ідэнтыфікацыі «Trialoh» у мястэчку Крынкі (Польшча). У 2016 годзе музыканты выступілі ў ролі арганізатараў і ўдзельнікаў фэсту «Беларускі стыль» у Мінску. У гэтым жа годзе адбылося знаёмства і пачалося супрацоўніцтва ў вобласці лічбавай дыстрыбуцыі музыкі дуэта з VG Music Label (Music by VG in BMI publishers, USA). Дуэт здзейсніў вандроўку па Швецыі па запрашэнні tango-супольнасці, раскрываючы новыя грані музычнай канцэпцыі.
З часам праект ператварыўся ў творчую лабараторыю для таленавітых музыкантаў Беларусі. У верасні 2017 года да дуэта далучаюцца бубнач Алег Вайтулевіч, бас-гітарыст Ілля Дзягель і гітарыст (бузукі) Андрэй Апановіч; спецыяльным госцем праекта з’яўляецца флейтыст Ягор Джэйгала (індыйскія флейты бансуры).
Склад гкрта WARSOBA:
Ірэна Катвіцкая — вакал, рамачны “шаманскі” барабан, званочкі, акарына
Аляксей Варсоба — акардэон
Алег Вайтулевіч — бубны
Ілля Дзягель — бас-гітара, live looping, FX
Андрэй Апановіч — бузукі, live looping, FX
Музыка:
Старажытныя дахрысціянскія тэксты і аўтэнтычныя дыялекты змешчаны ў прастору сучаснай еўрапейскай танцавальнай музыкі. Акустычнае абрамленне голасу складаюць акардэон, барабаны, бас-гітара, бузукі, сэмпліраванне, live looping.
Стыль:
world music, pop folk, urban folk, ethno jazz, art folk