Чытка п'есы «Апошні сняданак» пра алкагалізм у сям'і пройдзе ў Мінску
Беларусь знаходзіцца ў топе сусветнага рэйтынгу спажывання алкаголю на душу насельніцтва. Як вынік — распаўсюджаны алкагалізм, сямейны гвалт і нізкі ўзровень жыцця. Пры гэтым дзяржава не прапануе ніякіх праграм або выразных шляхоў вырашэння гэтай праблемы. Унікальная чытка п’есы Кацярыны Чэкатоўскай «Апошні сняданак», прысвечанай гэтай тэматыцы пройдзе ў Мінску 5 сакавіка.
А што адчувае дзіця, якое расце ў сям'і, дзе адзін з бацькоў — алкаголік? Як спрабуе спраўляцца з гэтай бядой? Дзе шукае падтрымку і ці ўдаецца яму знайсці выйсце з такой сітуацыі? Ці магчыма вырашыць праблему самастойна, без удзелу дарослых?
П'еса Каці Чэкатоўскай «Апошні сняданак» як раз пра тое, як дзве юныя гераіні, якія жывуць у сям'і з бацькам-алькаголікам, спрабуюць справіцца з гэтай праблемай. У рэшце рэшт, яны знаходзяць выйсце — і яно вельмі нечаканае.
Уваход вольны. Неабходна рэгістрацыя па спасылцы.
Калі: 5 сакавіка, 19:00
Дзе: Другі Паверх (Машэрава, 9/8)
Рэжысёрка — Валянціна Мароз
Мастак па касцюмах — Андрэй Часнакоў
Музычнае суправаджэнне — Эрык Арлоў-Шымкус
Выканаўцы — удзельні_цы Лабараторыі
сацыяльнага тэатра ECLAB