Cinema Weekend: Час кінаадкрыццяў ад velcom

У суботу 10 снежня ў мінскім кінатэатры Falcon Club (прасп. Пераможцаў, 20) разгортваецца адна з галоўных падзей фэсту мабільнага кіно velcom Smartfilm – Cinema Weekend.

4__1__3_logo.jpg


Фэст праходзіць ужо ў шосты раз. Галоўная адметнасць гэтага году — фэст здабыў статус міжнароднага! Адпаведна і праграма пашырана і больш насычана — адразу ў трох залах ладзяцца аўтарскія майстар-класы, адмысловыя кінапаказы, займальныя кінаквізы, праходзяць лекцыі і сустрэчы з рэжысёрамі і сцэнарыстамі.


Пра адкрыццё фэсту:  Smartfilm: свабодны палёт

 
Сённяшняя праграма разлічана не толькі на кінаманаў, але і на тых, хто робіць першыя крокі альбо задумваецца над тым, каб здымаць сваё кіно ды не ведае «з чаго пачынаць». І сёння з імі дзеляцца сваім досведам адмыслоўцы ў розных галінах кінаіндустрыі. Адзін з запрошаных гасцей — расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст і акцёр Юрый Быкаў, лаўрэат прэміі «Ніка», фільмы якога не аднойчы атрымлівалі прызы на кінафестывалях «Кінатаўр», на міжнародных кінафестывалях у Маскве, Шанхаі, Канах, Варшаве.

Кінаквіз (арганізаваны камандай Good People)

Кінаквіз (арганізаваны камандай Good People)


Праграма майстар-класаў прадстаўлена досыць шырока: рэжысура, напісанне сцэнарыя, акцёрскае майстэрства, гукавыя сістэмы (для гукарэжысёраў), мантаж, працэсы кінавытворчасці (тры этапы: падрыхтоўчы, здымачны, мантажна-таніровачны), змена кадраў (якія кадры лепш выкарыстоўваць у кіно, у motion-дызайне, у рэкламе).

Майстар-клас па стварэнні відэа ў фармаце 360°

Майстар-клас па стварэнні відэа ў фармаце 360°

Для аматараў тэхналагічных навінак арганізаваны майстар-клас па VR (віртуальная рэальнасць), які правядуць спецыялісты ад Samsung і Feeling Films (адны з лідараў у развіцці відэа ў фармаце 360° у Беларусі) і навучаць здымцы панарамнага кіно ў мабільным фармаце і працы з тэхналогіямі віртуальнай рэальнасці.

1__1__4_logo.jpg

Між іншым, падчас майстар-класа па стварэнні відэа ў фармаце 360° у жадаючых ёсць рэдкая магчымасць акунуцца ў свет 360° з дапамогай гарнітуры віртуальнай рэальнасці Samsung Gear VR. Як высветлілася падчас майстар-класа, дадзеная тэхналогія не такая ўжо і навінка, і нарэшце яна дайшла і да нас. У чым яе сэнс? Праекцыю 4К (стандарт для дадзенай тэхналогіі) адмысловая праграма згортвае ў сферу, падобную глобусу. З тэхнічнага пункту гледжання — ніякай фантастыкі. Сёння на рынку ўжо існуе тып камер,  які адразу дазваляе здымаць сферычныя выявы. Але тут трэба ўлічваць тэхнічныя характарыстыкі. Так, для камеры Samsung Gear 360° патрабуецца тэлефон на базе Android 4.4 з аператыўкай 1,5 Гб. І яшчэ адзін момант — здымкі 360° варта глядзець ў віртуальным шаломе. Бо пры праглядзе на камп’ютары абмежаванне рамкі выявы, не дае той эфект аб’ёмнасці.

2__1__2_logo.jpg


 

Таксама арганізаваны кінапаказы з наступным абмеркаваннем: фільмаў маладых рэжысёраў, прац фэсту Kinosmena,  фільма «Невядомая» — апошняй працы двухразовых уладальнікаў «Залатой пальмавай галіны» братоў Дардэннаў, якая стала самай супярэчлівай падзеяй Канскага фэсту гэтага года.

Майстар клас па рэжысуры; рэжысёр Ігнат Качан

Майстар клас па рэжысуры; рэжысёр Ігнат Качан

Апроч таго, чакае госцяў Cinema Weekend і адмысловы тэматычны кінаквіз (камандныя спаборніцтвы на эрудыцыю і кемлівасць у барацьбе за званне лепшага кінамана), арганізаваны камандай Good People, вядомай па гульні «Кінатрэк». Падчас конкурсаў трэба за адведзены час (напрыклад, за хвіліну) адгадаць фільм па постэру, па цытаце з яго, па фота рабочага моманту са здымак, адгадаць з 4-х кадраў назву фільму і адгадаць пры гэтым лішні кадр, адгадаць фільм па відэаўрыўку.

Удзельнікі кінаквіза на ўзнагароджанні

Удзельнікі кінаквіза на ўзнагароджанні

Уваход на ўсе мерапрыемствы бясплатны, насычаная праграма дня распісана да 22 гадзін. адзінае што – варта загадзя зарэгістравацца на сайце smartfilm.by і запісацца на адмысловыя мерапрыемствы. Там жа можна даведацца больш падрабязна пра расклад мерапрыемстваў. Але праграма фэсту Smartfilm на гэтым не сканчаецца — 21 снежня для тых, хто жадае рэалізаваць ці паспрабаваць сабе ў кінакрытыцы, слушныя парады змогуць даць, тыя, хто сябе ўжо зарэкамендаваў на гэтай ніве: культуролаг і кінааналітык Максім Жбанкоў, кінакрытык Антон Сідарэнка і адмысловы госць з Расіі — журналіст, кінааглядальнік, трохразовы лаўрэат прэміі гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў Расіі, аўтар пяці кніг Антон Долін.

logo_2_logo.png