Беларусь не прайшла ў фінал Еўрабачання
Сталі вядомыя вынікі першага паўфінала музычнага конкурсу «Еўрабачанне-2015». Конкурс праходзіць у Вене.

У фінал выйшлі (у такім парадку называлі краіны): Албанія, Арменія, Расія, Румынія, Венгрыя, Грэцыя, Эстонія, Грузія, Сербія, Бельгія.
Усяго ў першым паўфінале ўдзельнічалі 16 краін.
Такім чынам беларускі дуэт Юзары і Маймуна не здолелі прабіцца ў фінал.
Не прайшоў у фінал і фінскі гурт Pertti Kurikan Nimipäivä — артысты з сіндромам Даўна, якім букмекеры аддавалі 6 месца.
Другі паўфінал пройдзе 21 мая.
У ім выступяць Літва, Ірландыя, Сан-Марына, Чарнагорыя, Мальта, Нарвегія, Партугалія, Чэхія, Ізраіль, Латвія, Азербайджан, Ісландыя, Швейцарыя, Кіпр, Славенія, Польшча і Швецыя.
Фінал пройдзе 23 мая (субота).
Акрамя тых, хто стаў лепшымі ў паўфіналах, за першае месца будуць змагацца музыкі Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі і Іспаніі, а таксама Аўстралія, што ўпершыню (і, відаць, апошні раз)
бярэ ўдзел у конкурсе.
Паводле прагнозаў букмекераў самыя высокія шанцы выйграць песенны конкурс у Швецыі.
Беларусь удзельнічае ў Еўрабачанні з 2004 года, у фіналах выступала чатыры разы: 2007 – Дзмітрый Калдун (6-е месца), 2010 – праект 3+2 (24-е месца), 2013 – Алёна
Ланская (16-е месца), 2014 — Тэа (Юрый Вашчук) — 16-е.
nn.by