Беларускі ПЭН-цэнтр ачоліла Таццяна Нядбай
Беларускі ПЭН-цэнтр ачоліла паэтка Таццяна Нядбай. Яе абралі на пасаду старшыні падчас Агульнага сходу гэтай арганізацыі, які адбыўся ў Мінску 5 лістапада. Нядбай змяніла на пасадзе старшыні паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча.

Фота: budzma.org
Першым намеснікам кіраўніка арганізацыі застаўся пісьменнік Павел Анціпаў. Другім і трэцім намеснікамі старшыні абраныя паэт і спявак Уладзь Лянкевіч і пісьменніца і перакладчыца Алена Казлова.
Таццяна Нядбай: Я трохі пабойваюся свайго чытача, хоць ён мяне ніколі не крыўдзіў
ПЭН-цэнтр аб’ядноўвае каля 100 аўтараў. Ён уваходзіць у сусветную сетку "Міжнародны ПЭН-клуб". Сярод іншага, нацыянальныя ПЭН-цэнтры маюць права вылучаць кандыдатаў на Нобелеўскую прэмію.
euroradio.fm