Беларусь не будзе ўдзельнічаць у дзіцячым «Еўрабачанні-2021» у Парыжы
Нашай краіны няма ў спісе ўдзельнікаў.
Нагадаем, раней удзельнікаў ад Беларусі адхілілі ад дарослага конкурсу. Пасля гэтага «Белтэлерадыёкампанія» адмовілася ад паказу «Еўрабачання». А пазней БТРК выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза, які выступае арганізатарам конкурсу, піша «Беларускі партызан».
Дарэчы, Беларусь з 2003 года двойчы выйгравала дзіцячае «Еўрабачанне», а Мінск двойчы прымаў фінал конкурсу.