Арганізатары імпрэз падчас перапахавання паўстанцаў Каліноўскага абвясцілі збор сродкаў

Абвешчаны збор сродкаў на выдаткі, звязаныя з ушанаваннем памяці паўстанцаў 1863-1864 гадоў, піша svaboda.org. Перапахаванне парэшткаў прызначана на 22 лістапада у пантэоне герояў на віленскіх могілках Росы.

6b23e7e3_07e3_44f3_a930_169a5998061e_cx0_cy9_cw0_w1023_r1_s.jpg


«Ад імя Беларускага грамадскага камітэту ўшанавання памяці паўстанцаў звяртаемся да шырокай грамадскасці Беларусі, а таксама да супольнасці беларусаў, якія жывуць па-за межамі краіны, з просьбай падтрымкі ў зборы сродкаў для арганізацыі і правядзення імпрэзаў, прысвечаных пахаванню Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў у Вільні», — гаворыцца ў звароце.
Як паведамляюць ініцыятары краўдфандынгу, неабходна сабраць сродкі на арэнду памяшканняў і апаратуры, а таксама атрыбутыку для шэсцяў і урачыстасцяў — сцягі, дрэўкі, кветкі, стужкі, знічы, лямпады). Акрамя таго, грошы патрэбны на арганізацыйна-лагістычныя і інфармацыйныя выдаткі.
Сабраць трэба каля 3000 еўра. Зрабіць перавод на PayPal з можна з уласнага акаўнта ў гэтай сістэме альбо банкаўскай карткай па спасылцы http://bit.ly/2p2emGR.

Беларускі грамадскі камітэт ушанавання памяці паўстанцаў звяртаецца таксама да прыватных фундатараў, гатовых ахвяраваць сродкі.