Абвешчаны прыём прац на літаратурны конкурс «Экслібрыс» імя Антона Луцкевіча

1 сакавіка 2016 года ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвяшчае пра пачатак прыёму прац на конкурс «Экслібрыс», які сёлета мае імя Антона Луцкевіча і прысвечаны крытыцы і літаратуразнаўству.



exlibris_luckievicz_712.jpg

Тэма конкурсу — “Сучасная беларуская літаратура XXI стагоддзя: імёны, тэндэнцыі, перспектывы (ад 2000 — па сёння)”

Да ўдзелу запрашаюцца даследчыкі літаратуры, крытыкі і літаратурныя журналісты, якія пішуць на беларускай мове, ва ўзросце да 35 гадоў.

Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях:

— Літаратурная крытыка (артыкулы, рэцэнзіі, водгукі, эсэ, нарысы);

— Літаратуразнаўства (навуковыя артыкулы, агляды).

Журы конкурсу:

Ала Брадзіхіна, Леанід Галубовіч, Людміла Рублеўская, Ціхан Чарнякевіч, Ірына Шаўлякова.

Тэксты на конкурс можна дасылаць файламі ў фармаце .doc да 1 верасня 2016 года на адрасsbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста “Экслібрыс”. У лісце мусіць быць наступная інфармацыя: імя, прозвішча, дата нараджэння ўдзельніка, кантактны нумар тэлефона і e-mail.

За ходам конкурсу сачыце на сайце http://lit-bel.org/.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"