65 гадоў раману Якуба Коласа «На ростанях»
65 гадоў таму Якуб Колас завяршыў свой самы значны празаічны твор – раман-трылогію «На ростанях», які распачаў пісаць у 1904 годзе.
Даследчык творчасці Якуба Коласа Анатоль Трафімчык распавядае Радыё Рацыя:
— Даўно даследчыкі зацікавіліся тэмаю: прататыпы і падзеі, якія былі ў рэальным жыцці Канстанціна Міцкевіча, наколькі яны праўдзівыя? Вось што можна думаць, калі Якуб Колас апісвае адзін цікавы выпадак, як у трэцяй аповесці сваёй трылогіі, калі ён цалаваўся з чатырнаццацігадоваю вучаніцаю. Ад пачатку бярыце, чытайце і знойдзеце.
У мінскім літаратурна-мемарыяльным Музеі Якуба Коласа гадавіну завяршэння трылогіі “На ростанях” адзначылі выставай “Эх, лёс і шлях ты мой дзівосны”.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё
Рацыя