Жыхарцы Наваполацку прысудзілі амаль $3.5 тыс штрафу. Яе судзілі ўжо тры разы запар

Праваабаронцы Вясны паведамляюць, што жыхарку Наваполацку Ірыну Гурчонак затрымалі 16 лістапада і з таго часу рэгулярна судзяць па ч. 1 арт. 24.23 КаАП (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў) і прысуджаюць да штрафу ў 100 базавых велічыняў (2900 рублёў — гэта максімальны прадугледжаны дадзеным артыкулам штраф).

_hroszy___rubli___kapejki__fota_dzmitryeu_dzmitry_novy_czas_logo_1.jpg


Ужо адбылося тры такіх суда. Непасрэдна пасля кожнага з іх яе зноў затрымліваюць да наступнага. Адпаведна, жанчыне ўжо прысудзілі 300 базавых штрафу (8700 рублёў). Ірына па ўсіх эпізодах сваю віну не прызнае. Сёння Ірыну чакае чацвёрты суд.
Прысудзіць адміністрацыйны арышт Ірыне не могуць, бо ў адпаведнасці з КаАП РБ для жанчын з дзецьмі такі від пакарання не прадугледжаны.