Жыхара Іванава затрымалі за чырвона-белую таблічку на доме
Мужчыну ўзялі пад арышт падманным шляхам.
Бацьку 3-х дзяцей з Іванава затрымалі за чырвона-белую таблічку на доме з назвай вуліцы і нумарам дома, яна вісела з 2015 года
Са слоў міліцыі «шыльды (экстрэмісцкія) на фоне якіх напісаны назва на лацінцы вуліцы і нумары дома прыраўноўваюцца да адзінкавага, няўзгодненага пікетавання»
Мужчыну ўзялі пад арышт падманным шляхам — сказалі, што яму трэба з імі праехаць у аддзел, для таго, каб паставіць подпіс, аднак з 26 сакавіка ён знаходзіцца ў ІЧУ. Заўтра адбудзецца суд.