Журналіста Алеся Сіліча затрымалі і завезлі ў пастарунак у Стоўбцах
У Стаўбцоўскім раёне міліцыянты затрымалі журналіста Алеся Сіліча, які супрацоўнічае з незалежным тэлеканалам «Белсат».
Алесь Сіліч;
Алесь Сіліч рабіў рэпартаж пра загадкавы падзеж свіней на Стаўбцоўшчыне. Людзям пра гэта нічога не тлумачылі, а міліцыя некалькі разоў усталёўвала пасты на ўездах і выездах з вёсак і правярала машыны на наяўнасць мяса. З’яўляліся неафіцыйныя версіі, што свінні маглі дохнуць ад чумы, завезенай з Расеі, сапсаванага камбікорму або гэта вынік запланаванай акцыі, каб кантраляваць цэны на мяса.
Выконваць сваю працу журналісту не дазволіла міліцыя.
Карэспандэнта "Белсату"
пасадзілі ў міліцэйскі аўтамабіль і павезлі ў раённае аддзяленне міліцыі ў Стоўбцах. Пакуль невядома, ці журналіста выпусцяць, ці затрымаюць надаўжэй. Праваабаронцы і Беларуская асацыяцыя журналістаў
маюць намер як мага хутчэй звярнуцца да ўладаў у справе вызвалення журналіста.
Некалькі дзён таму Алесь
Сіліч атрымаў афіцыйнае
папярэджанне з пракуратуры за сталую супрацу з тэлеканалам, які не мае афіцыйнай акрэдытацыі ў Беларусі. Падставаю сталася рыхтаванне сёлета ў красавіку сюжэту пра кітайскі тэхнапарк у Смалявіцкім
раёне, супраць будаўніцтва якога пратэстуюць мясцовыя жыхары.
Зусім нядаўна, падчас візіту ў Беларусь назіральніцы
з АБСЕ ў пытаннях свабоды медыяў Дуні
Міятавіч, улады краіны паабяцалі,
што больш не будуць затрымліваць журналістаў падчас выконвання імі сваіх абавязкаў.