Заўзятар купіў білеты на мінскі стадыён «Дынама» на неіснуючыя месцы (відэа)

Заўзятар купіў білеты на мінскі стадыён "Дынама" на неіснуючыя месцы — паведамляе Еўрарадыё

Падчас матчу Беларусь — Сан-Марына. Фота: БЕЛТА

Падчас матчу Беларусь — Сан-Марына. Фота: БЕЛТА

Як інфармуе by.tribuna.com, здарылася гэта падчас нядаўняга матчу футбольных зборных Беларусі і Сан-Марына. На квітках былі пазначаныя 19 і 20 месцы ў 18-м шэрагу сектару В18 на верхняй трыбуне. На відэа відаць, што апошнім месцам было 18-е! Сцюарды прыйшлі на дапамогу заўзятару і спрабавалі адшукаць 19-е і 20-е месцы, але беспаспяхова (яны сказалі, што "так пабудаваны наш стадыён"). У выніку яны прапанавалі заняць свабодныя месцы, якія ў той дзень на стадыёне былі.

Фота: by.tribuna.com

Фота: by.tribuna.com

Дарэчы, мінчук купіў другі білет для сябра з Варшавы, якому прапанаваў схадзіць на футбол. І вось такая непрыемная гісторыя.


У той дзень на "Дынама" была яшчэ адна кур'ёзная гісторыя. Заўзятары прыходзілі з квіткамі на месцы на стадыёне, якія займалі журналісты. Арганізатары наблыталі з месцамі, піша "Прессбол".