Затрымалі дачку Рыгора Кастусёва
Старшыня Беларускага Народнага Фронту паведаміў пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
— Толькі што даведаўся, што магілёўская пракуратура затрымала
маю дачку Кацярыну, — напісаў Рыгор Кастусёў. — Яны з маёй жонка Ларысай былі на вёсцы: Цяхцін, Бялыніцкі
р-н. Прыехалі на вёску, правялі там вобшук, затрымалі дачку і паехалі на
Магілёў. Пры вобшуку нічога не забралі.