Судовы працэс над Віктарам Бабарыкам будзе адкрытым. Пачатак ужо заўтра

Заўтра, 17 лютага, у 11.00, у судзе Маскоўскага раёна пачнецца асноўны судовы разгляд па справе топ-менеджменту «Белгазпрамбанка», абвінавачаным па якой з'яўляецца і Віктар Бабарыка.

755947363671377.jpg

Прэс-служба Вярхоўнага суда пацвердзіла Каардынацыйнай радзе, што паседжанне будзе адкрытым. Гэта значыць, што любы беларус або беларуска могуць прыехаць і падтрымаць Віктара Дзмітрыевіча, адзначае КР. Пры сабе трэба мець пашпарт і маску.

Адрас суда: пр. газеты «Правда», 27 (ст. м.Пятроўшчына), гаворыцца ў прэс-рэлізе.