За мінулыя суткі 175 мігрантаў спрабавалі патрапіць у ЕС з Беларусі

За апошнія суткі прайсці праз мяжу Беларусі і Еўрасаюза па-за афіцыйнымі пунктамі пропуску паспрабавалі 175 чалавек. Гэта адзін з найвышэйшых паказчыкаў за апошнія дні.

fbjymrguuaax1cb.jpg

У Літве за 26 жніўня быў зарэгістраваны антырэкорд 2022 года. Пракрасціся з Беларусі спрабавалі 122 мігранты. Іх затрымалі.

Таксама на польска-літоўскай мяжы затрымалі чацвярых арганізатараў і саўдзельнікаў незаконнай міграцыі: траіх грамадзян Грузіі і аднаго грамадзяніна Украіны. Яны перавозілі 20 грамадзянаў Егіпта.

53 мігранты, у тым ліку грамадзяне Непала і Бангладэш, спрабавалі 26 жніўня трапіць з Беларусі ў Польшчу. Яны перасеклі мяжу па поймах рэк Свіслач і Валкушанка. Акрамя таго, затрыманы двое іх памочнікаў з Ірака, якія маюць від на жыхарства ў Германіі. Пра гэта паведамляе польская памежная служба.

На мяжы Латвіі і Беларусі ўчора было спакойна: нелегалаў не знойдзена.

Паводле «Е*рарадыё».