«За Bynet»: працу Тэлеграма ў Беларусі запавольвалі ў дні пратэстаў
Экспэрты тэлеграм-канала "За Bynet" вывучылі прычыны нізкай хуткасці загрузкі файлаў у Тэлеграме 1 і 2 лістапада і прыйшлі да высновы: працу мэсэнджара наўмысна запавольвалі ў дні пратэстаў.
Як адзначаюць эксперты, у нядзелю 1 лістапада на працягу дня абаненты аператараў ByFly і праваднога МТС назіралі павольную загрузку медыяфайлаў у Тэлеграме. Гэта было заўважана пры адключаных VPN і проксі.
У адной з падсетак Тэлеграма ёсць каля тысячы IP-адрасоў. Эксперты "За Bynet" прасканавалі іх і выявілі, што ў ByFly пры запыце да траціны з іх адбываліся істотныя затрымкі.
— Пры доступе з іншых беларускіх правайдэраў да гэтых жа адрасоз затрымка была ў рамках нормы. Гэта значыць, што на шляху паміж карыстальнікам ByFly і некаторымі IP-адрасамі Тэлеграма адбывалася затрымка. Гэта і ўплывала на хуткасць загрузкі і выгрузкі медыяфайлаў, — канстатуюць эксперты.
Што гэта было?
— Мы мяркуем, што затрымка адбывалася ў Беларусі, як мінімум на баку аператара ByFly. Яе мэта —запаволенне працы мэсэнджара і перадачы фота і відэа інфармацыі. Верагодна, гэта было наладжана пры дапамозе абсталявання DPI, які знаходзіцца на баку правайдэра "Белтэлекам" (і гэта не абсталяванне Sandvine). Таксама можа быць, што тэставалі абсталяванне і магчымасці яго прымянення для блакаванняў, — адзначаюць эксперты "За Bynet".
Праблемы ў працы Тэлеграма назіраліся і 2 лістапада падчас маршу пенсіянераў. Мяркуючы па замерах, на ByFly зноў назіраліся нетыпова доўгія запыты на IP-адрасы Тэлеграма.
Паводле dev.by