За адным з удзельнікаў звароту работнікаў МТЗ прыйшлі наўпрост на працу
Як стала вядома "Новаму Часу", 8 кастрычніка на тэрыторыі Мінскага трактарнага завода быў затрыманы 23-гадовы фрэзероўшчык Міраслаў Сабчук — у ліку іншых хлопец удзельнічаў у стварэнні звароту работнікаў МТЗ, у якім завадчане асудзілі гвалт і патрабавалі новых сумленных выбараў.
![120966045_372719157200673_5568101002989719825_n__1_.jpg 120966045_372719157200673_5568101002989719825_n__1_.jpg](/img/v1/images/120966045_372719157200673_5568101002989719825_n__1_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле калегаў, Міраслава выклікалі да кіраўніцтва. Потым прыйшоў майстар, які забраў тэлефон Міраслава, а пасля стала вядома, што хлопца звезлі.
Раней хлопец удзельнічаў у запісу зварота работнікаў МТЗ супраць гвалту і за новыя выбары. На відэа Міраслаў прамаўляе другім. Пакуль невядома, ці звязана затрыманне хлопца з гэтым відэа.