Выйшаў на волю палітвязень Аляксандр Захарэвіч. Яго пасадзілі за тое, што наступіў на нагу даішніку

Аляксандр Захарэвіч быў затрыманы 1 лістапада 2020 года падчас мірнай акцыі пратэста і асуджаны на 9 сутак адміністрацыйнага арышту, нагадваюць праваабаронцы.

photo_2022_08_27_14_36_35.jpg

Пасля адбыцця адміністрацыйнага тэрміну мужчына быў перазатрыманы і абвінавачаны паводле арт. 364 КК («Гвалт у дачыненні да супрацоўніка органа ўнутраных спраў») за тое, што наступіў на нагу супрацоўніка ДАІ, калі ўцякаў ад сілавікоў.

Сваёй віны ў судзе ён не прызнаў, але быў асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі.

Ён цалкам адбыў пакаранне і 27 жніўня вызваліўся са шклоўскай ПК-17.