Вось колькі чалавек ужо прынялі ўдзел у перапісе
Нацыянальны статыстычны камітэт агучыў актуальныя лічбы прыняўшых удзел у перапісе.
Як стала вядома з афіцыйнага сайта Нацыянальнага статыстычнага камітэта, 2,5 мільёна беларусаў прынялі ўдзел у перапісе на 12 кастрычніка. З іх 947,2 тысяч чалавек перапісаліся праз інтэрнэт.
Перапісацца праз інтэрнэт магчыма да 18 кастрычніка, з 21 кастрычніка рэспандэнтаў будуць наведваць перапісчыкі. Анлайн-перапіс ажыццяўляецца праз сайты перепись.бел і census.by.
За час, што прайшоў ад пачатку перапісу 4 кастрычнікі, удзельнікі адзначалі шэраг праблемных момантаў. У першыя гадзіны перапісу сайты не працавалі, не вытрымаўшы колькасці наведвальнікаў. У некаторых рэгіёнах рэспандэнтам аўтаматычна пазначылі рускую мову як родную, не задаючы пытання з перапіснога аркуша.